ru by
ЧИТАТЕЛЯМ
08 июля 2022
Янка Купала – пясняр зямлі беларускай

Паважаныя чытачы! Запрашаем вас прыняць актыўны ўдзел у інтэрактыўнай віктарыне пра жыццё і творчасць Янкі Купалы “Янка Купала – пясняр зямлі беларускай”.

07 июля 2022
Не згаснуць зоркі ў небе

7 лiпеня 2022 года спаўняецца 140 гадоў з дня нараджэння народнага пiсьменнiка Беларусi, драматурга, публiцыста, перакладчыка Янкi Купалы. Багатую спадчыну пакінуў нам Янка Купала. Яго творы жывуць і будуць жыць праз стагоддзі.

У бібліятэках Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі да 140-годдзя з дня нараджэння народнага паэта праходзяць святочныя мерапрыемствы.

Супрацоўнікі аддзела па абслугоўванню дзіцячага чытача цэнтральнай раённай бібліятэкі для дзяцей з прышкольнага лагера сярэдняй школы №3 правялі купалаўскія чытанні “Не згаснуць зоркі ў небе…”. Юныя чытачы пазнаёміліся з жыццём і творчасцю Я. Купалы, прынялі ўдзел у гульнях “Купалаўскія вершаванкі” і “Падбяры рыфму”. Дзеці разам чыталі вершы вялікага беларускага класіка, адказвалі на пытанні віктарыны “Купала – наш гонар і сумленне».

Бібліятэкар Барысавіцкай сельскай бібліятэкі запрасіла сваіх чытачоў на ўрок ведаў “Слова Купалы да творчасцi клiча”. Яна рассказала пра дзiцячыя гады Янкі Купалы, пра самаадданае служэнне Бацькаўшчыне, пра яго лёс падчас Вялiкай Айчыннай вайны. Маленькія чытачы дакрануліся да дзіўнага свету купалаўскай спадчыны: чыталі і абмяркоўвалі знакамітыя вершы паэта.

Літаратурная гасцёўня “З Купалам у сэрцы жывём” прайшла ў бібліятэцы аграгарадка Палошкава. Бібліятэкар расказала дзецям пра дзяцінства і юнацкія гады Янкі Купалы, пра пачатак літаратурнай дзейнасці. Кожны з удзельнікаў прачытаў любімы верш беларускага паэта. Дзеці прынялі актыўны ўдзел у віктарыне “Жыццё і творчасць Янкі Купалы”.

Для сваіх наведвальнікаў бібліятэкар Макеевіцкай бібліятэкі-музей правяла паэтычны час “Чараўнік роднага слова”. Прысутнічыя даведаліся пра цікавыя факты з жыцця Янкі Купалы, у якіх жанрах пісаў паэт. Чытачы прагледзелі відэаролік “З кутка жаданняў”, слухалі песні, напісаныя на вершы Янкі Купалы, а таксама прымалі ўдзел у выразным чытанні вершаў “Купалаўскі радок”.

06 июля 2022
Беларускай паэзіі волаты

Творчасць Я. Купалы і Я. Коласа — адна з найярчэйшых старонак у гісторыі беларускай літаратуры. Народныя песняры стварылі сапраўдныя шэдэўры нацыянальнай літаратуры, узнялі беларускую літаратуру да ўзроўню сталага мастацтва, і ў гэтым іх вялікая гістарычная заслуга.

Літаратурны агляд “Беларускай паэзіі волаты” правяла бібліятэкар цэнтральнай раённай бібліятэкі імя І.Пехцерава. Яна рассказала дзецям з прышкольнага лагера пра шматгранную спадчыну славутых мастакоў слова, пра тое, что творчасць пісьменнікаў адлюстравана ў мастацтве: тэатры, жывапісе, графіцы, скульптуры. На кніжнай выставе прадстаўлены зборы твораў, асобныя выданні, электронныя дакументы, а таксама матэрыялы аб жыцці і творчасці. Прысутнічым прапанавалася паразважаць на тэму “Што для вас значаць Янка Купала і Якуб Колас”.

 

01 июля 2022
Да 140-годдзя з дня нараджэння народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа

2022 год знамянальны для беларусаў, у гэтым годзе адзначаецца 140 год з дня нараджэння класікаў беларускай літаратуры, народных паэтаў Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Мерапрыемствы, прысвечаныя юбілею песняроў, будуць праводзіцца на працягу года ва ўсіх бібліятэчных установах раёна. Кніжныя выставы, бібліяграфічныя агляды літаратуры і творчасці юбіляраў, літаратурныя вечары, віктарыны, медыягадзіны, гасцёўні, чытанні ўголас, вандроўкі і паэтычныя калейдаскопы – у розных формах бібліятэкары будуць прапагандаваць сярод падрастаючага пакалення творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Супрацоўнікі цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Івана Пехцерава запрасілі на літаратурную гадзіну «Песняры зямлі беларускай» працуючую моладзь раёна. Бібліёграф Крысціна Старавойтава расказала удзельнікам мерапрыемства аб малазнаёмых фактах з жыцця Янкі Купалы і Якуба Коласа, якія паўплывалі на станаўленне вялікіх песняроў.

Запрашаем пазнаёміцца з відэааповедам пра жыццё і творчасць вялікіх беларускіх пісьменнікаў.