ru by

Новые поступления


Новинки детской литературы за І квартал 2023

Уважаемые читатели!

Встреча с хорошей книгой – это настоящий праздник и подарок. Если вы еще не успели познакомиться со всеми нашими новинками, то скорее загляните аннотированный указатель книг, поступивших в отдел по обслуживанию детского читателя центральной районной библиотеки за І квартал 2023.

А затем приходите к нам в библиотеку и выбирайте самые интересные книги на свой вкус!

Агняцвет, Э. Мой рыжы Бім : вершы / Эдзі Агняцвет ; [малявала Лілія Бусарава]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2022. — 77, [2] с.       
У кнгіу ўваходзяць лепшыя творы вядомай паэткі Эдзі Агняцвет (1913–2000), уладальніцы Ганаровага міжнароднага дыплома імя Х.К. Андэрсэна.
“Мой рыжы Бім” будзе вам найлепшым сябрам і ў сумныя хвіліны, і ў вясёлы час.

Быкава, С. А. Мастак-чарадзей : кніга вершаў / Святлана Быкава ; [мастак Віктар Данілаў] . — Мінск : Народная асвета, 2022. — 88 с. — (Дзецям пра Беларусь)      
У кнізе аўтар у паэтычнай форме расказвае, як прырода, бы жывая істота, засынае восенню, адпачывае ўзімку, абуджаецца вясной, а ўлетку — квітнее і радуецца жыццю. А дапамагае чытачу ўбачыць прыгажосць беларускай прыроды мастак Віктар Данілаў, акварэлямі якога шчодра ілюстравана выданне.

Адрасуецца дзецям сярэдняга і старэйшага школьнага ўзросту, настаўнікам і бацькам.

Бучынская, Н. С. Рыцар Квых і "жабіны вочкі" : сон + ява = казачная з'ява / Наталля Бучынская ; [мастак Р. Кульба] . — Мінск : Беларусь, 2020. — 118, [1] с.

Зоська ніяк не можа забыцца пра свае сонна-казачныя прыгоды. Яна стараецца выправіць крыўду, якую ўчыніла прынцу суседняга каралеўства. Дзяўчынка разам з Квыхам і Кваканцыяй выпраўляецца ва ўладанні Жудаса Першага. Трапіўшы ў палон, яна бліжэй знаёміцца за прынцам Казімірам і распрацоўвае са сваёй кампаніяй план яго выратавання.

Нечаканыя падзеі і пераўтварэнні чакаюць герояў гэтай казачнай гісторыі.

Валхоўская, А. В. Чарнічны Мішка. Каляндар летуценнікаў / Анастасія Валхоўская ; мастак Яна Фефелава ; [пераклад з рускай мовы В. Рацэвіч]. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 59, [4] с.
Гэту кнігу можна прачытаць на адным дыханні, а можна зазіраць у яе кожны месяц — і радавацца адкрыццям, якія чакаюць летуценнікаў. А яшчэ лепш даставаць яе хаця б на хвілінку штодня — і знаходзіць падказкі, як зрабіць дзень шчаслівейшым.

Для клапатлівых бацькоў Чарнічны Мішка з яго календаром стане добрым дарадцам. Створаны з улікам міжнародных свят, ён напаўняе цудамі нават звычайныя будні, ператвараючы іх у Дзень добрых навін ці Дзень паласатых шкарпэтак. Кожны знойдзе сабе свята па душы, а можа, нават пакладзе пачатак арыгінальным сямейным традыцыям.

Гапееў, В. М. Зніч ваўкалака : прыгодніцкая аповесць / Валерый Гапееў. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2020. — 220, [2] с. — (Бібліятэка прыгод і фантастыкі)

   Табе, адзінаццацікласніку гарадской школы, можна пакепліваць з вясковых цётак, з іх страхаў з-за чупакабры, якая завялася недзе ў балоце ды душыць курэй, гусей і нават малых казлянят. Можна пасміхацца з аповеда старой бабулі пра ваўкалака, які вартуе святы зніч. Да той пары, пакуль не здарыцца сапраўднае і страшнае і ты зразумееш: нехта ці нешта жыве тут, побач. Варожае і злое? Ці запужанае і няшчаснае? Чацвярым сябрам трэба яе толькі знайсці ахвяру невядомага звера, але і адкрыць старажытную таямніцу а потым вырашыць: што рабіць са знойдзеным скарбам?

Дамаронак-Кудраўцава, Т. І. Хто сароку напалохаў? : [казка] / Таццяна Дамаронак ; [мастак А. Балыш]. — Мінск : Беларусь, 2020. — 158, [1] с.

З даўніх часоў на Зямлі растуць трава, кусты і дрэвы. Калі паглядзець на нашу планету з космасу, яна падобная на пухнаты зялёна-блакітны шарык. Усе дрэўцы, кусцікі, кветачкі, што растуць на Зямлі, імкнуцца стаць самымі лепшымі і непаўторнымі.
Вось чаму на Зямлі такія прыгожыя паркі і лясы. Яны быццам прыйшлі да нас з казкі!
Для дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Жук, А. Лаві зайца! : апавяданні / Алесь Жук ; [мастак С. Стахоўская]. — Мінск : Звязда, 2021. — 77, [1] с.

Дзед Алесь і ягоны ўнук Ягорка - неразлучныя сябры. Яны ўсё робяць разам. Дзед - майстар на ўсе рукі, і ўнук не адстае, вучыцца ў дзеда сапраўдным мужчынскім справам - і па гаспадарцы, і на паляванні ці рыбалцы. А яшчэ - чуйна ўглядацца ў навакольны свет, ведаць кожную сцяжынку ў лесе, яго жыхароў: звяроў, птушак і нават насякомых, розныя расліны, ягады і грыбы. Кожны дзень раскрывае новыя тайны прырода, а герояў кнігі напаткоўваюць цікавыя прыгоды.

Краснова-Гусачэнка, Т. І. Навагоднія прыгоды Марусі : п'еса-казка ў чатырох частках / Тамара Краснова-Гусачэнка ; [пераклад з рускай Ф. Палачаніна, М. Шабовіча ; мастак В. Калінін]. — Мінск : Звязда, 2023. — 96 с.
Новая п'еса беларускай пісьменніцы расказвае пра неверагодныя прыгоды адважнай дзяўчынкі Марусі. Пра сілы Святла і Цемры, пра непазбежную перамогу Дабра над Злом, якая магчымая, толькі калі ў цябе смелае, добрае і спагадлівае сэрца.

Гэты твор будзе цікавы як дзецям, так і дарослым.

Латышкевіч, М. Ю. Муры, Том і дырыжаблік : казачная аповесць / Маргарыта Латышкевіч ; [мастак Д. А. Чарняўская]. — Мінcк : Звязда, 2022. —  94, [1] с.

Над чароўным горадам Котсвілем плывуць планёры і дырыжаблі! А жыхары горада рыхтуюцца да Вялікай выставы. Маленькія кацяняты Муры і Том чакаюць дамоў свайго тату, капітана самага цудоўнага з усіх дырыжабляў. Але тата затрымліваецца! Што ж сталася з камандай паветранага судна? І якое дачыненне да гэтага мае Егіпецкая зала Вялікай выставы? Далучыцеся да Коткінсаў у іх даследаванні – і сутыкніцеся са старажытнымі чарамі з далёкіх краін!

Масла, А. С. Таямніца закінутай хаты : казкі / Алена Масла ; [мастак Д. Чарняўская] . — Мінск : Звязда, 2021. — 112 с.
Алена Масла – аўтарка казак – спрабуе разабрацца ў такіх вечных праблемах, якія нікога не пакінуць раўнадушнымі, – шчасце, сяброўства, дабро, вернасць. Самі назвы казак, займальны сюжэт, прытчавасць некаторых твораў зацікавяць, прымусяць задумацца не толькі юнака, але і дарослага чалавека.

Міус, Ж. В. Малёк Удалёк і Жах-Рыба : казка / Жанна Міус ; [мастак С. І. Стахоўская]. —  Мінск : Звязда, 2022. — 51, [4] с.

Адважны Малёк Удалёк адпраўляецца разам з сябрамі Малёршыкам, Маля́зікам і Малёкунем падарожнічаць па чароўным возеры. У гэты час насельнікам возера пагражае ненажэрная пачвара Жах-Рыба. Яна глытае ўсё і ўсіх без разбору і расце неймаверна хутка. Сябры рашаюць змагацца. Але як гэта зрабіць, калі вялікаму злу супрацьстаіць толькі смеласць і рашучасць чатырох маленечкіх рыбак?

Пазнякоў, М. Сынок : апавяданні і казкі / Міхась Пазнякоў ; [мастак П. Дубаневіч] . — Мінск : Беларусь, 2021. — 142, [1] с.
Новую кнігу вядомага дзіцячага пісьменніка склалі апавяданні і казкі самай рознай тэматыкі. Творы маюць адметную пазнавальную і выхаваўчую скіраванасць.

Аўтар па-мастацку, вобразна вырашае важныя пытанні сумленнасці, праўдзівасці, дабрыні, любові да ўсяго жывога, да прыроды, да Радзімы. Казкі напісаны пераважна пра жывёл, птушак і расліны, якія занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.

Хадасевіч-Лісавая, К. С. Зорка нябесная, зорка зямная : казачная аповесць / Кацярына Хадасевіч-Лісавая ; [мастак А. Грубін]. — Мінск : Народная асвета, 2020. — 71, [1] с. —  (Краіна цудаў)
Нас заўсёды прываблівалі прыгожыя зорныя далячыні, хацелася спазнаць іх таямніцы. У выданні, якое вы трымаеце ў руках, адкрываюцца самыя запаветныя сакрэты бязмежнага космасу. Гэта больш чым навуковыя даследаванні, больш чым назіранне з дапамогай тэлескопаў. Гэта прыгожая рамантычная казка...
Кніга пазнаёміць чытачоў з самай абаяльнай зоркай, якая таемна пабывала на Зямлі.

Фантастычныя пераўвасабленні і казачныя падзеі... Праз усё гэта давядзецца прайсці юным чытачам з незвычайным персанажам кнігі.
Новинки детской литературы за ІІ квартал 2023

Дорогие друзья, наши списки новых поступлений продолжают пополняться. А мы продолжаем знакомить вас с новыми книгами и приглашаем в увлекательный мир чтения! СМОТРЕТЬ