ru by
Брэнды нашых вёсак
ПАЛАЖЭННЕ аб правядзенні конкурса сярод бібліятэк па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна “Брэнды нашых вёсак”

1. Агульныя палажэнні.

1.1.  Палажэнне вызначае парадак і ўмовы правядзення  раённага конкурсу па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна “Брэнды нашых вёсак” (далей – Конкурс), крытэрыі ацэнкі і патрабаванні да конкурсных работ, падвядзенне вынікаў.
1.2. Конкурс праводзіцца у рамках Года міру і стварэння і накіраваны на папулярызацыю краязнаўчых ведаў, адраджэнне і захаванне гістарычнай памяці продкаў.
1.3. Арганізатарам Конкурсу з’яўляецца аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Івана Пехцерава дзяржаўнай установы культуры “Клімавіцкая бібліятэчная сетка” (далей – Установа).

2. Мэты і задачы конкурсу.
2.1. Вывучэнне гістарыка-культурнай спадчыны рэгіёна.
2.2.Садзейнічаць развіццю краязнаўчай дзейнасці публічных бібліятэк.
2.3. Выхоўваць любоў і павагу да традыцый, гісторыі роднага краю, далучаць насельніцтва да духоўных каштоўнасцей.
2.3. Развіваць і падтрымліваць творчы патэнцыял супрацоўнікаў бібліятэк, павышаць іх прафесійнае майстэрства.
2.5.Абагульніць і распаўсюдзіць станоўчы вопыт публічных бібліятэк па краязнаўчай дзейнасці.

3. Умовы і парадак правядзення конкурсу.
3.1. Конкурс праводзіцца ў перыяд з 15 чэрвеня па 15 лістапада 2023 года.
3.2. У Конкурсе прымаюць ўдзел усе публічныя бібліятэкі Установы. Метадычную пад трымку конкурсу ажыццяўляе аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці цэнтральнай раённай бібліятэкі.
3.3. На разгляд журы прадстаўляюцца конкурсныя работы па наступным намінацыям:
“Лепшае краязнаўчае мерапрыемства” (матэрыялы краязнаўчых мерапрыемстваў – канферэнцыі, чытанні, літаратурныя вечары, сустрэчы з краязнаўцамі і мясцовымі пісьменнікамі, урокі, пазнавальныя гульні, бібліяграфічныя агляды і інш.);
“Краязнаўства ў мультымедыйным фармаце” (відэаролікі, слайдавые прэзентацыі, відэаурокі, віртуальныя выставы);
“Прасоўванне краязнаўчых ведаў у СМІ і сетцы Інтэрнэт” (артыкулы ў газетах і часопісах, сеткі Інтэрнэт з апісаннем працы па папулярызацыі гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна).
4. Патрабаванні да конкурсных работ.
4.1. Конкурсныя работы павінны адпавядаць тэматыцы. Яны могуць прысвячацца гістарычнаму мінуламу вёскі, папулярызаваць творчасць мясцовых літаратараў, краязнаўцаў і фальклорна-этнаграфічную спадчыну, расказваць аб помніках культуры і архітэктуры, якія адлюстроўваць мінулае і сучаснае становішча рэгіёна.
4.2. Да удзелу ў конкурсе трэба падаць заяўку па адной з выбранай намінацыі.
4.3. Конкурсныя матэрыялы па адпаведнай намінацыі прадстаўляюцца  ў аддзел маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці да 1 кастрычніка 2023 г.
4.4. Метадычную падтрымку Конкурсу ажыццяўляюць супрацоўнікі аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці, бібліёграфы цэнтральнай раённай бібліятэкі.
5. Крытэрыі конкурснага адбору
5.1. Адпаведнасць тэматыцы конкурсу, арыгінальнасць задумы і творчы падыход.
5.2. Высокі ўзровень раскрыцця і стылёвае аддзінства зместу матэрыялу.
5.3. Арыгінальная ідэя падачы матэрыяла.
5.4. Дакладнасць і паўната асвятлення краязнаўчага матэрыялу.
5.5. Выкарыстоўванне ў рабоце матэрыялаў з самых разнастайных крыніц.
5.6. Электронныя дакументы прадастаўляюцца на электронных носьбітах.
6. Падвядзенне вынікаў конкурсу.
6.1. Для забеспячэння правядзення конкурсу ствараецца журы. Вынікі  падводзяцца на паседжанні журы да 01.12 2022 года.
6.2.Пераможцы конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі 1,2,3 ступені і каштоўнымі падарункамі. За актыўны ўдзел у конкурсе рашэннем журы могуць ўручацца заахвочвальныя дыпломы.
6.3. Інфармацыя пра пераможцаў будзе размешчана на інфармацыйным сайце ДУК "Клімавіцкая бібліятэчная сетка" http://libklimovich.mogilev.by/.