ru by
Виртуальные выставки - У вайны не дзіцячы твар
У вайны не дзіцячы твар

Дзеці вайны ... У кожнага чалавека ёсць свая мара. Пра што марылі дзеці, якіх вайна пазбавіла дзяцінства? Да чаго ў тыя далёкія саракавыя імкнуліся, кім хацелі стаць? Іх уцягнулі ў непатрэбную і незразумелую «дарослаю гульню», якая доўжылася чатыры доўгіх і бясконцых года. Яны вучыліся ў школе, наведвалі розныя гурткі: спявалі, танцавалі, майстравалі. Дзеці любілі жыццё, радуючыся прамяням ранішняга сонца, шуму дажджу і паху палявых кветак. Многія ветэраны вайны - гэта і ёсць тыя дзеці, якія перажылі гады бамбёжак, голаду і страху... Са слязамі на вачах яны ўспамінаюць сваё ваеннае дзяцінства, і, нягледзячы на тое, што некаторыя моманты ўжо сцерліся з памяці, той перыяд яны запомнілі на усё жыццё і наўрад ці забудуць. Яны могуць расказаць нам пра сваю вайну, якой яны яе ведаюць і памятаюць.

Людзям, якія страцілі дзяцінства, прысвячаецца віртуальная выстава "У вайны не дзіцячы твар".


Галіноўская, Н.В. Няма даравання вайне : вершы і паэма / Н. В. Галіноўская. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 66 с. — (Дзеці вайны).

У новую кнігу лаўрэата Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра вядомай паэтэсы Ніны Галіноўскай увайшлі вершы і паэма “Пра дзяўчынку Галінку”, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны. Паэма носіць аўтабіяграфічны характар. Тыя пакуты, што напаткалі Галінку падчас вайны, аўтар апісвае жывой беларускай мовай, ярка і запамінальна.

Кніга прасякнута філасофскім роздумам пра падзеі ваеннага ліхалецця. У творах Ніны Галіноўскай няма слова “патрыятызм”, але гэтае пачуццё - у яе душы, у самой атмасферы яе твораў.
Любіць родную Беларусь і берагчы яе гісторыю - заклікае кожная старонка кнігі.

Дзеці вайны : кніга народнай памяці / Укладанне С. Папар, Л. М. Грамовіч. — Мінск : Юнацтва, 1993. — 238 с.

Рэспубліканскі Савет “Дзеці вайны” пры Беларускім дзіцячым фондзе аб’яднаў былых малалетніх вязняў фашысцкіх канцлагераў, выхаванцаў дзіцячых дамоў, усіх тых, хто ў дзяцінстве быў няміласці жорсткім, знішчальным полымем вайны. У зборніку - своеасаблівым працягу кнігі «Ніколі не забудзем» - сабраны іх хвалюючыя ўспаміны.

Дзеці-героі : нарасы / Пераклад В.Я.Сахарчук. — Мінск : Юнацтва, Народная младзеж, 1991. — 206 с.

Зборнік нарысаў пра юных змагароў з фашызмам - вынік супрацоўніцтва паміж беларускім выдавецтвам “Юнацтва” і балгарскім “ “Народная младеж”. Першая частка кнігі прысвечана дзецям Балгарыі, другая - дзецям Беларусі. У яе нявыдуманыя герояў часта аднолькавы лёс: небяспечная дзейнасць у падполлі, цяжкія выпрабаванні і - подзвіг цаной жыцця.

Зэкаў, А. М. Параненая памяць / А. М. Зэкаў. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 86 с. — (Дзеці вайны).

Анатоль Зэкаў нарадзіўся праз дзесяць год пасля вайны. Таму апавяданні, вершы і эсэ, якія склалі кнігу пісьменніка “Параненая памяць”, у пераважнай большасці не столькi пра вайну, дзе ўсё наўкол грымела і палала ў агні, колькі пра тых, хто, набліжаючы светлы Дзень Перамогі, дзеля яе не пашкадаваў жыцця або прыйшоў з вайны паранены і пакалечаны, каб жыць і працаваць за сябе і загінуўшых сяброў. А яшчэ пра тых, хто не дачакаўся з Вялікай Айчыннай сваіх мужоў, сыноў і братоў, што ў нязгаснай памяці назаўсёды засталіся такімі ж маладымі, якiмi яны былi, калі бачылі іх у апошні раз, право дзячы на фронт.

Шчымлівыя паэтычныя радкі, як і празаічныя аповеды, кранаюць душу, скаланаюць сэрца, трывожаць памяць.

Кирпиченко, В. Над окошком месяц : документально-художественная повесть / В. Кирпиченко — Минск : Четыре четверти, 2018. — 244 с. — (Дети войны).

Дети войны. Кто они? Как и чем жили в те страшные годы? Кем стали выжившие? Герою повести не было и пяти лет, когда отец ушел на войну. К голоду и холоду прибавилась тревога за него. В семь лет - подпасок, в девять - на двух лошадях бороновал землю... Школа, военное училище. Служба в семи округах. Непросто складывалась жизнь у офицера военно-воздушных сил.

Повесть написана простым языком, в ней много и смешного, и трагического. «Заражена» оптимизмом и любовью к людям.

Коршуков, Е.И. Заговорщики : повесть / Е. Коршуков. — Минск : Четыре четверти, 2017. — 180 с. — (Дети войны).

В новой книге известного белорусского писателя Евгения Коршукова «Заговорщики» отражены события, происходившие в годы Великой Отечественной войны в Беларуси. Автор создал яркие, запоминающиеся образы героев. В тяжелое время подросткам предстоит проверить свою дружбу на прочность, преодолевая вместе множество препятствий. Их смелые поступки, отвага, бесстрашие, проявляющиеся в опасных ситуациях, и сегодня вызывают восхищение.

Адресуется широкому кругу читателей, но, прежде всего, молодому поколению XXI века.

Малыя героі вялікай вайны : нарысы / Мастак У. Малахаў. — Мінск : Юнацтва, Лодзь, 1986. — 207 с.

Зборнік складаецца з 2-х частак. У першую ўвайшлі нарысы, перакладзеныя на беларускую мову Уладзімірам Казберуком з польскіх выданняў 1975, 1979 і 1983 гадоў. Другая ча¬стка з’яўляецца перавыданнем нарысаў з вядомай кнігі “Піянеры-героі”, якая выйшла ўпершыню ў 1962 годзе ў Дзяржаўным выдавецтве БССР.

Нарысы прысвечаны юным змагарам супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Польшчы і Беларуі ў час другой сусветнай вайны. Многія з іх напісаны непасрэднымі ўдзельнікамі падзей.

Ніколі не забудзем / П. Рунец. — Мінск : Юнацтва, 1989. — 287 с.

Гэту кнігу, якая неаднаразова выдавалася, напісалі самі дзеці. Юныя аўтары расказваюць пра суровы час Вялікай Айчыннай вайны, пра гітлераўскую акупацыю, зверствы фашыстаў, гераізм савецкіх людзей.

Стадольнік, І.К. Агонь крывею не заліць / І.К. Стадольнік. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. — 96 с. — (Дзеці вайны).

Сам зведаўшы жахі вайны, Іван Стадольнік у аўтабіяграфічных апавяданнях паказвае пасляваеннае жыццё розных пакаленняў - удзельнікаў вайны, дзяцей і ўнукаў. Тады многае вярталася на сваё месца, людзі былі занятыя штодзённымі клопатамі. Для ветэранаў галоўным шчасцем было, што “жыць стала добра”.

Маладыя кахалі, вучыліся, працавалі і марылі аб простым сямейным шчасці. Але дзе-нідзе яшчэ прысутнічаюць жорсткасць, бессардэчнасць і цынізм, прычым не толькі сярод дарослых, але і сярод іх дзяцей. Аўтар нагадвае ўсім, што пры любых жыццёвых абставінах трэба заставацца Чалавекам, міласэрным, мудрым і цярплівым.

Чарняўскі, М.М. На плошчы памяці маей / М.М. Чарняўскі. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2014. — 130 с. — (Дзеці вайны).

“Трэба, каб нашчадкі ведалі, якой цаной здабыта Перамога, каму абавязаны мы шчаслівай магчымасцю жыць і працаваць, здзяйсняць свае мары…” - гаворыць аўтар гэтай кнігі, вядомы паэт Мікола Чарняўскі. Гэтым пачуццём прасякнуты радкі твораў, што ўвайшлі ў яго новую кнігу. У іх гераічнае мінулае арганічна спалучаецца з матывамі любові да роднай зямлі, з філасофскім роздумам пра сэнс жыцця, пра тыя з’явы, што не перастаюць хваляваць людзей і сёння.

Асобнае месца займаюць паэмы-балады. Яны напісаны на дакументальнай аснове, маюць канкрэтныя імёны, дакладныя адрасы. Героі іх - салдаты вайны, франтавікі і партызаны, якія здзейснілі ў грозны час подзвігі ў імя вызвалення Радзімы.

Шулякоўскі, У.В. Жыццё за буханку хлеба / У.В. Шулякоўскі. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2016. — 152 с. — (Дзеці вайны).

Новая кніга сучаснага беларускага пісьменніка Уладзіміра Шулякоўскага “Жыццё за буханку хлеба” - гэта зборнік нарысаў і апавяданняў, у якіх расказваецца пра нялёгкае жыццё нашых суайчыннікаў падчас Другой сусветнай вайны. Асноўная прастора развіцця падзей - Мінск і Смілавічы. Героі апавяданняў - людзі, у лёсы якіх нечакана ўвайшла вайна.

Сярод іх нямала цікавых асоб. У кнігу ўключаны цікавыя ўспаміны пра выдатнага дзеяча ХХ стагоддзя - заслужанага ўрача Рэспублікі Беларусь Барыса Дрывоцінава. Адрасуецца ўсім тым, хто цікавіцца мінулым сваёй Айчыны.

Ярашэвіч, І.П. Васілёк / І.П. Ярашэвіч. — Мінск : Чатыры чвэрці, 2015. — 76 с. — (Дзеці вайны).

У кнізе “Васілёк” беларускага краязнаўца Івана Ярашэвіча на гэты раз - тэма Вялікай Айчыннай вайны на беларускай зямлі. Лёсы дзяцей і тыя падзеі, пра якія расказвае аўтар, так ці інакш звязаны з Чэрвеньшчынай і будуюцца на яго дакументальных вы шуках. Кніга заклікае любіць Радзіму, мацаваць мір, каб жахі вайны больш ніколі не паўтарыліся.

Разлічана на шырокае кола чытачоў.

Я помню ўсе… : вершы, апавяданні / Укладальнікі У. Ліпскі, М. Чарняўскі. — Мінск : Адукацыя і выхаванне, 2016. — 144 с. — (Серыя “Бібліятэка часопіса “Вяселка”).

Упершыню пад адной вокладкай сабраны шчымлівыя і балючыя ўспаміны вядомых пісьменнікаў Беларусі, якiя ў час Вялікай Айчыннай вайны былі дзецьмі. Аўтары зборніка прайшлі праз самыя цяжкія выпрабаванні яшчэ напачатку свайго жыцця, і ў іх успамінах жыве сапраўдны подзвіг іх бацькоў і ўсіх дарослых, хто ў гады вайны засцерагаў дзяцей ад голаду і смерці. У выданне ўвайшлі творы Рыгора Барадуліна, Янкі Сіпакова, Віктара Кудлачова, Барыса Сачанкі, Анатоля Грачанікава, Ніла Гілевіча, Алеся Ставера, Сяргея Грахоўскага, Віктара Казько, Расціслава Бензярука і іншых пісьменнікаў.

Выданне адметнае і тым, што змяшчае архіўныя фотаздымкі аўтараў, зробленыя ў гады вайны. Кніга дае настаўнікам і бібліятэкарам унікальную магчымасць на класных гадзінах, уроках мужнасці і пазакласных мерапрыемствах паказаць cучасным дзецям вайну вачыма іх аднагодкаў, абудзіць спачуванне і гонар за свой народ і Радзіму.