Skip to: site menu | section menu | main content

Currently viewing: Галоўная » Класікі» Васiлеўскi П. C.

Васiлеўскi Пятро Савельевiч

Бiяграфiя

Нарадзiўся 15 мая 1922 года ў вёсцы Сямёнаўка Клiмавiцкага раёна. Пісьменнік, драматург, сцэнарыст, кінарэжысёр. Член Саюза пісьменнікаў СССР (1954), член Саюза кінематаграфістаў СССР (1967).

Пасля заканчэння Журавіцкай дзесяцігодкі (1940) быў прызваны ў Савецкую Армію. На пачатку Вялікай Айчыннай вайны прымаў удзел у баях на Карэльскім фронце. З 1942 г. - карэспандэнт армейскай газеты «Сталинский боец». Быў двойчы паранены. У 1944 г, дэмабілізаваны, з 1945 г. працаваў у рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», у 1946 г. накіраваны ў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1947 г. паступіў у школу-студыю МХАТа і ў той жа год перайшоў на рэжысёрскі факультэт Усесаюзнага інстытута кінематаграфіі (скончыў у 1953). У 1953-1988 г. працаваў рэжысёрам на кінастудыі «Беларусьфільм». Сябра СП СССР з 1954 г.

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені і медалямі.
Пісаў на беларускай і расейскай мовах. Першыя апавяданні апублікаваў у 1942 г. у вайсковых газетах. У 1956 г. выйшла першая кніга - аповесць «Новый день». Выйшлі кнігі «Первопуток» (1958), «Красота человеческая» (1980), «Вечные молодожены» (1987).

Працаваў пераважна ў галіне драматургіі. Аўтар п'ес «Год дзевяцьсот семнаццаты» («Год здзяйсненняў», апубліквана і пастаўлена ў 1957), «Чалавек вярнуўся» (1961, пастаўлена ў 1959), «Любоў, Надзея, Вера...» (1962, пастаўлена ў 1960), «Странный дом» (апублікавана і пастаўлена ў 1962), «Твой заўтрашні дзень» (пастаўлена ў 1967). У 1968 г. выйшаў зборнік п'ес «Твой заўтрашні дзень», у 1984 г. - «Образ жизни».

Як рэжысёр, сцэнарыст прымаў удзел у стварэнні мастацкіх і дакументальных кінафільмаў «Беларускі канцэрт», «Дзеці партызана», «Строгая жанчына», «Апавяданні аб юнацтве», «Палеская легенда», «Рагаты бастыён», «Выкрыццё», «Беларусь сёння», «Крокі ў заўтра», тэлефільма аб жыцці і творчасці Якуба Коласа «Жывіце даўжэй, хлопцы» і інш.

Памёр ў 2002 г.

Творы П.С.Васілеўскага

Вечные молодожёны: повесть. — Мінск, 1987.

Год дзевяцьсот семнаццаты: п’еса. — Масква, 1967.

Красота человеческая: повесть и рассказы. — Мінск, 1980.

Любоў, Надзея, Вера…: драма ў 3-х дзеях. — Мінск, 1962.

Новый день: рассказ о сельских тружениках. — Мінск : Госиздат БССР, 1956. — 34 с.

Образ жизни: п’есы. — Мінск, 1984.

Странный дом: п’еса. — Масква, 1962.

Твой заўтрашнi дзень: п’есы. — Мінск : Беларусь, 1968. — 332 с.


Аб жыцці і творчасці

Васiлеўскi, П. // Беларускiя пiсьменнiкi : бiблiягр. слоўнiк. Т. 1. — Мінск, 1992. — С. 527 — 529.

Васiлеўскi, П. // Пiсьменнiкi Савецкай Беларусi : кароткi даведнiк. — Мінск, 1970. — С. 64.

Васiлеўскi, П. Вузельчыкi на нiтцы жыцця : [сумны роздум пра ненапiсаную кнiгу] / П. Васiлеўскі // ЛiМ. — 1992. — 15 мая. — С. 7.

Васiлеўскi, П. С. // Памяць : гiсторыка-дакументальная хронiка Клiмавiцкага раёна. — Минск : Унiверсiтэцкае, 1995. — С. 624 — 625.

Васiлеўскi, Пятро // Энцыкл. лiт. i мастацтва Беларусi. — 1984. — Т. 1. — С. 582.

Іофе, Э. У розных жанрах / Эмануіл Іофе // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 8 ліпеня. — С. 11.

Пятро Васiлеўскi // Iшла вайна народная : [беларускiя пiсьменнiкi ў Вялiкай Айчыннай]. — Мінск, 1991. — С. 125 — 132.

Back to top