Skip to: site menu | section menu | main content

Currently viewing: Галоўная » Класікі » Кавалёў П. Н.

Кавалёў Павел Нiчыпаравiч

Бiяграфiя

Нарадзiўся 5(18) лістапад 1912 г. ў вёсцы Склiмiн Клiмавiцкага раёна. Празаiк, драматург, перакладчык. Член Саюза пісьменнікаў Беларусi з 1945 г. Заслужаны работнiк культуры Беларусi (1978).

Закончыў Мілаславіцкую сямігодку, потым педкурсы ў Магілеве. Працоўны шлях яго пачаўся ў Пожарскай пачатковай школе. Затым быў супрацоўнікам клімавіцкай і смалявіцкай раённых газет. Пасля выпуску з інстытута журналiстыкi (закончыў у 1936 г.) яго накіравалі літработнікам у рэдакцыю рэспубліканскай газеты “Звязда”.

Калі пачалася Вялікая Айчынная вайна, працаваў адказным сакратаром у “Савецкай Беларусі” (знаходзiлася ў Маскве). У 1943 г. месцам работы П.Н.Кавалева стаў Цэнтральны штаб партызанскага руху. Пасляваенны працоўны лёс быў звязаны з праўленнем Саюза пісьменнікаў БССР (адказны сакратар), часопісамі “Вожык” і “Полымя” (галоўны рэдактар).

Першыя нарысы П.Кавалёва надрукаваны ў клiмавiцкай газеце “Камуна” (1929). У 1930 г. яго першы верш “Жыццё iмчыцца” змясцiла рэспублiканская газета “Пiянер Беларусi”. Да вайны пераважна выступаў у друку з вершамi, нарысамi i артыкуламi. У ваенны час найбольш выявiў сябе як нарысiст (публiкацыi ў “Савецкай Беларусi”).

Творы пісьменніка пісаліся як для дарослых, так і для дзяцей. Вядома імя П.Кавалева таксаса ў жанры сатыры і гумару, як перакладчыка. Пайшоў з жыцця Павел Нічыпаравіч Кавалеў 02.09.1995 г.

Творы П.Н. Кавалёва

Андрэйка : аповесць. — 2-е дапрац. — Мінск : Беларусь. — 1970. — 200 с.

Апавяданнi. — Мінск : Дзяржвыд., БССР, 1956. — 166 с.

Аповесць пра добрае сэрца. — Мінск : ДВБ, 1950. — 126 с.

Выбранае : аповесцi, апавяданнi : [для сярэд. шк. узросту]. — Мінск : Юнацтва, 1987. — 494 с.

Дзень першы, ноч апошняя : дакументальная аповесць. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1980. — 142 с.

Жывi сабе, зайчык! : апавяданнi : [для мал. шк. узросту]. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1975. — 78 с.

Згублены дзённiк : апавяданнi. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1954. — 86 с.

Каб шчаслiва жыць : апавяданнi i аповесцi. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1953. —304 с.

Калгас iмя Янкi Купалы : нарыс. — Мінск : ДВБ, 1948. — 48 с.

Красный ледок : повесть. — Москва : Беларусь, 1971. — 80 с.

Лёнька Гром : аповесць. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1961. — 228 с.

Малы мужчына : апавяданнi : [для сярэд. узросту] /. – Мінск : Беларусь, 1966. — 72 с.

На ўсё жыццё : нарысы, успамiны. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1985. — 253 с.

Намеснiк бабулi : смяшынкi, замалёўкi. — Мінск : Юнацтва, 1992. — 29 с.

Пiсьма ў два адрасы : маленькiя апавяданнi. — Мінск : Звязда, 1959. — 61 с.

Павер, кахаю… : апавяданнi, гумарэскi, уражаннi. — Мінск : Беларусь, 1969. — 173 с.

Падзенне Хвядоса Струка : аповесць. — Мінск : Беларусь, 1967. —131 с.

Пакiнь нас, трывога : аповесцi, апавяданнi, сатыра, гумар. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1982. — 494 с.

Повесть о добром сердце / перевод с бел. Л. Соловья. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1976. — 272 с.

Рассказы / Авториз. Пер. с бел. — Мінск : Сов. Писатель, 1960. — 154 с. Сонца ў вокны. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. — 475 с.

Спытай сябе, Анiска : аповесць / для мал. i сярэд. шк. узросту. — Мінск : Юнацтва, 1985. — 238 с.

Судзi сябе сам : апавяданнi i ўспамiны. — Мінск : Мастацкая лiтаратура, 1992. — 156 с.

Сярод людзей калгасных : нарыс. — Мінск : Дзяржвы БССР, 1959. — 53 с. Т. 1.: Апавяданнi. — 408 с.

Т. 2 : Аповесцi. — 400 с.

У новы дзень : апавяданнi. — Мінск : ДВБ, 1952. — 152 с.

Чырвоны лядок : аповесць. — Мінск : Беларусь, 1969. — 270 с.


Аб жыцці і творчасці

Iвiн, I. Незабыўныя сустрэчы : [аб сустрэчы чытачоў з земляком-пiсьменнiкам П. Кавалёвым] / І. Івін // Новае жыццё. — 1973. — 26 мая.

Кавалёў, П. Клопат сёняшнi — дзень заўтрашнi : [сваiмi ўражаннямi аб мiнулым i сённяшнiм дзелiцца пiсьменнiк-юбiляр (75 год) з I. Лапо] / П. Кавалёў // Новае жыццё. — 1987. — 17 лiстапада. — С. 3.

Кавалёў, П. Н. // Энцыклапедыя лiтаратуры i мастацтва Беларусi. — 1985. — Т. 2. — С. 603 — 604.

Кавалёў, П. Н. Аўтабiяграфiчныя лiсткi / П. Н. Кавалёў // Пяцьдзесят чатыры дарогi : аўтабiяграфii беларускiх пiсьменнiкаў. — Мінск, 1963. — С. 231 — 242.

Клiмуць, Я. Вернасць роднаму краю / Я. Клiмуць // Магiлёўская праўда. — 1982. — 17 лiстапада.

Лiпскi, У. «Каб любiць жыццё, трэба любiць дзяцей» : [П. Кавалёву – 80 гадоў] / У. Лiпскi // ЛiМ. — 1992. — 13 лiстапада. — С. 6.

Лiпскi, У. Сябры яго — дзецi / Уладзімір Ліпскі // ЛiМ. — 1980. — 28 сакавіка. — С. 7.

Лiпскi, У. Сябры яго — дзецi : [да 100-годдзя з дня нараджэння вядомага пісьменніка Паўла Кавалёва] / Уладзімір Ліпскі // ЛiМ. — 2012. — 16 лістапада. — С. 5.

Ласоўскi, М. Пiсьменнiк — камунiст / М. Ласоўскі // Шлях Кастрычнiка. — 1972. — 18 лiстапада.

Липский, В. Друзья его — дети / Владимир Липский // Знамя юности. — 1987. — 18 ноября.

Липский, В. Друзья его — дети : [заметки о творчестве белорусского писателя П. Н. Ковалёва] / В. Липский // Детская литература. — 1989. — № 11. — С. 18.

Любiць Радзiму — шчаслiва жыць : [пiсьменнiк П. Кавалёў расказвае пра сябе] // Новае жыццё. — 1987. — 7 лiстапада. — С. 2, 4.

Павел Кавалёў // Пiсьменнiкi Савецкай Беларусi : кароткi даведнiк. — Мінск, 1981. — С. 150.

Паўлу Кавалёву — 75 // ЛiМ. – 1987. — 20 лiстапад. — С. 14

Пысiн, А. Наш добры старэйшы таварыш / А. Пысін // Магiлёўская праўда. — 1972. —18 лiстапада.

Разанаў, I. Ад сэрца — пра добрых людзей : [П. Кавалёву – 70 год] / І. Разанаў // Звязда. — 1982. — 21 лiстапада.

Хомчанка, В. Паўлу Кавалёву — 60 / В. Хомчанка // ЛiМ. — 1972. — 24 лiстапада. — С. 15.

Шаўлоўская, М. Ф. Давер i шчодрасць / М. Ф. Шаўлоўскага // Народная асвета. — 1982. — № 11. — С. 61 — 63.

Як многа добрых людзей : [пiсьменнiк П. Кавалёў расказвае пра сябе] // ЛiМ. — 1977. — 2 верасня. — С. 2.

Яфiмава, М. «Дзiцячая натура — тонкая струна» / М. Яфімава // ЛiМ. — 1982. — 19 лiстапада. — С. 14.

Яфiмава, М. На хвалi даверу i любовi / М. Яфімава // Кавалёў П. Выбранае : аповесцi, апавяданнi. — Мінск, 1987. —С. 3.

Яфiмава, М. Урадлiвая нiва / М. Яфімава // Настаўніцкая газета. — 1987. — 18 лiстапада.

Back to top