Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная »Адсюль яго карані»Салаўцоў М. I.

Салаўцоў Мiкалай Iванавiч

Бiяграфiя

Нарадзiўся 30 снежня ў 1937 г. ў в. Красавiчы Клiмавiцкага раёна. Паэт.

Закончыў сем класаў Красавіцкай школы, потым - дзесяцігодку Савініцкай школы. Пасля вучобы ў Клімавіцкім ветзаатэхнікуме Мікалай Іванавіч працаваў заатэхнікам у калгасе.

Пасля Арміі Мікола працаваў брыгадзірам паляводчай брыгады ў саўгасе, сакратаром камсамольскай пярвічнай арганізацыі, пяць гадоў выбіраўся першым сакратаром Клімавіцкага райкома камсамола. Быў членам бюро Магілёўскага абкома камсамола. Пасля камсамола сямнаццаць гадоў працаваў Мікалай Іванавіч старшынёй Чавускага раённага камітэта народнага кантролю, сакратаром райкома прафсаюза работнікаў сельскай гаспадаркі, неаднаразова выбіраўся дэпутатам раённага Савета дэпутатаў. Больш дваццаці год быў журналістам на розных пасадах, а менавіта - у раённай газеце “Іскра” і прызначаўся больш пятнаццаці год галоўным рэдактарам рэдакцыі раённага радыё ў Чавускім раёне, быў яго стваральнікам.

Першы свой верш “Беларусь - мая радзіма” ён надрукаваў у Клімавіцкай раённай газеце “Молат” у 1956 г. Затым вершы друкаваў ў такіх выданнях як “Піянер Беларусі”, “Зорка”, “Чырвоная змена”, “Літаратура і мастацтва”, “Настаўніцкая газета”, а таксама ў часопісах “Бярозка”, Вясёлка”, “Работніца і сялянка” і іншых.

М. Салаўцоў з’яўляецца адным з аўтараў пяцi калектыўных зборнiкаў беларускiх паэтаў: “Прыдняпроўе” (1958), “Матчына слова” (1991), “Галасы Прыдняпроўя” (1991), “Дняпроўскiя хвалi” (1993), “Самавар у лесе” (1995). Усе яны выйшлi ў выдавецтве “Мастацкая лiтаратура” ў г. Мiнску. У гэтым выдавецтве выдадзены два зборнiкi вершаў М.Салаўцова для дзяцей: “Вавёрчын веласiпед” (1976) i “Чаму плуг не ржавее” (1978).

Жыве Мікалай Іванавіч Салаўцоў у Чавусах з 1967 года, куды пераехаў у сваіх дваццаць дзевяць гадоў на працу старшынёй раённага камітэту народнага кантролю.

У 2006 г. Мікалай Іванавіч Салаўцоў быў прыняты ў члены Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2012 г. за літаратурную працу і клопат пра беларускую мову ўзнагароджаны Ганаровай граматай Саюза пісьменнікаў Беларусі.

У 2018 г. кіраўніцтва грамадскага аб’яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" ўзнагародзіла М.І. Салаўцова нагрудным знакам "За вялікі ўклад у літаратуру".

20 студзеня 2023 г. Мікалай Іванавіч пайшоў з жыцця.



Творы М.І. Салаўцова

Для дзяцей

“Вавёрчын веласiпед”, 1976 г.

“Чаму плуг не ржавее”, 1978 г.

Для дарослых

“Азбука зорнага неба”, 2000 г.

“Жыцця акорды”, 2005 г.

“Вясёлка лёсу”, 2007 г.

“Сінія валошкі. Грамадзянская лірыка”, 2012 г.

Аб жыцці і творчасці

Бордиловский, В. Теплом души согретый : вершы / В. Бордиловский // Магiлёўскія ведамасцi. —1997. — 26 красавiка. — С. 12.

"Вясёлка лёсу” Міколы Салаўцова // Могилёвские ведомости. – 2008. – 2 февраля. – С. 10.

Даменікан, Т. Распавёў зямляк / Таццяна Даменікан // Літаратура і мастацтва. – 2014. – 25 красавіка. – С. 15.

Дуктаў, У. Абмеркаванне творчасці М. Салаўцова / У. Дуктаў // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 17 сакавіка. – С. 3.

Кавалёў, І. Сустрэча з паэтам-земляком / Ігар Кавалёў // Родная ніва. – 2014. – 19 красавіка. – С. 3.

Казека, А. Каб явай сталі мары / Алесь Казека, Віктар Кунцэвіч // Могилевские ведомости. — 2018. — 16 января. — С. 12.

Казека, А. «Мае гады — жыцця плады» / Алесь Казека // Магілёўскія ведамасці. — 2022. — 23 снежня. — С. 22.

Кунцэвіч, В. Радкі яго досведу / Віктар Кунцэвіч // Літаратура і мастацтва. — 2018. — 19 студзеня. — С. 6.

Новая кніга паэта // Родная ніва. – 2019. – 30 кастрычніка. – С. 5.

Пехцераў I. Мiкола Салаўцоў // Салаўцоў М. Азбука зорнага неба : вершы. – Магiлёў : Абл. друк., 2000. – С. 4 – 6.

Плён жыцця ў вершах і прозе // Літаратура і Мастацтва. — 2018. — 2 лютага. — С. 2.

Пролеска, Я. Живое слово в душе добром отзывается / Янина Пролеска // Родная ніва. — 2007. — 27 снежня. — С. 2.

Прынятыя ў Саюз пісьменнікаў Беларусі // Літаратура і мастацтва. – 2006. – 27 кастрычніка. – С. 3. : партр.

Салаўцоў, М. // Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны : бiблiяграфiчны паказальнiк. — Магiлёў, 1993. — С. 199.

Церахаў, А. Міколу Салаўцову – 75 / Аляксандр Церахаў // Магілёўскія ведамасці. — 2013. — 10 студзеня. — С. 5.

Шведава, Л. Паэт з Красавіч / Л. Шведава // Родная ніва. — 2013. — 10 студзеня. — С. 5.

Back to top