Skip to: site menu | section menu | main content

 

Currently viewing: Галоўная »Адсюль яго карані»Падабед М. I.

Падабед Мiкалай Iванавiч

Бiяграфiя

Падабед Мікалай Іванавіч нарадзіўся 24 мая 1937 года ў вёсцы Пожар Клімавіцкага раёна. Скончыў Магілёўскі педінстытут і Мінскую вышэйшую партыйную школу. Працаваў рабочым Клімавіцкага раённага прамысловага камбіната, загадчыкам Лазовіцкага сельскага клуба, старшынёй Лазовіцкага сельскага Со¬вета, загадчыкам аддзела пісьмаў Клімавіцкай раённай газеты «Новае жыццё», з 1973 г. па 2006 г. — галоўным рэдактарам бялыніцкай раённай газеты «Зара над Друццю».

Заслужаны работнік культуры Беларусі, лаўрэат рэспубліканскага творчага конкурсу гумарыстаў.

Аўтар кніг прозы «Мазалі мядовага месяца» (2000), «Мільён за ўсмешку» (2008), «Жонка напракат» (2011), «Іду на сустрэчу з навальніцай» (2012)

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі. Жыве ў г.п. Бялынічы.

Кнігі Падабеда М.I.

Праменьчык сонца ў душы маёй : тв. літаратараў Прыдруцкага краю / уклад. М. Падабед. – Мінск : БелФранс, 2005. - 143 с.

Падабед, М. І. Жонка напракат : апавяданні, гумарэскі, казкі для дарослых, дакументальная аповесць / Мікола Падабед. - Магілёў : Могилев. обл. укруп. тип. им. Спиридона Соболя, 2011.- 160 с.

Падабед, М. І. Мільён за ўсмешку : апавяданні, гумарэскі, казкі для дарослых, нарыс / Мікола Падабед.- Магілёў : Могилев. обл. укруп. тип., 2008. – 144 с.

Падабед, М. Іду на сустрэчу з навальніцай : аповесць, гумарыстычныя апавяданні / Мікола Падабед ; [прадмова В. Крыжэвіч]. - Магілёў : Магілёўская абласная узбуйненая друкарня імя С. Собаля, 2013 - 150 с.

Аб жыцці і творчасці

Віншуем земляка // Родная ніва (Клімавічы). — 2007. — 11 ліпеня.

Казека, А. Жыццёвая мудрасць ветэрана / Алесь Казека // Магілёўскія ведамасці. — 2022. — 24 мая. — С. 12.

Леўчанка, М. На крутых паваротах жыцця : [пра творчасць Міколы Падабеда, пісьменніка з Бялыніч] / Мікола Леўчанка // Магілёшскія ведамасці. - 2011. — 24 жн. — С. 16.

Леўчанка, М. Рубцы на сэрцы Міколы Падабеда : [пра бел. пісьменніка, журналіста з Бялыніч] / Мікола Леўчанка // Белорусская нива. - 2012. — 24 мая. — С. 12.

Леўчанка, М. У гумары адметны след пакінуў аўтар Падабед / Мікола Леўчанка // Літаратура і мастацтва. — 2022. — 30 мая. — С. 15.

Мікола Падабед : [біяграфічная даведка пісьменніка з Бялыніч, урадж. в. Пожар Клімав. р-на] // Прыдняпроўе : Магілёўшчына літаратурная / Магілёўскае абласное аддзяленне грамадскага аб'яднання "Саюз пісьменнікаў Беларусі" ; [уклад. У. Дуктаў]. - Мінск, 2012. — С. 172.

Сасноўкін, У. Мільён усмешак : [літ. вечарына з нагоды 75-годдзя Миколы Падабеда ў Бялын. РЦК] / Уладзімір Сасноўкін // Л і М. - 2012. — 8 чэрв. — С. 24.

Халамов, М. Николай Подобед: "У каждого времени свои герои" / Михаил Халамов // Магілёўскія ведамасці. - 2013. — 3 верасня. — С. 4.

Церахаў, А. "Жонка напракат" : [выйшла новая кніга М. Падабеда] / Аляксандр Церахаў // Могилевские ведомости. - 2011. — 21 июня. — С. 12.


Back to top