Currently viewing: Главная » О нас » История библиотек

Поиск


История библиотек

ПРИВЕТСТВИЕ


ДиректорДорогие друзья! Уважаемые читатели и посетители!
Мы рады приветствовать Вас на нашем сайте.

Климовичская библиотечная сеть - это 18 публичных библиотек: центральная районная библиотека, 2 городских филиала, 15 сельских библиотек, в том числе библиотека-музей.

На сегодняшний день наши библиотеки являются информационными, образовательными, культурно-досуговыми центрами, которые обеспечивают сохранение исторического и культурного наследия региона, предоставляют открытый доступ к информации и знаниям.

38 квалифицированных специалистов ежегодно обслуживают более 13 тыс. пользователей, ведут деловое сотрудничество со многими организациями и учреждениями района. Библиотечные фонды насчитывают 215 тысяч экземпляров печатных и электронных ресурсов по различным отраслям знаний.

Ведущим направлением деятельности всех учреждений является краеведение. В итоге многолетней исследовательской работы библиотечных работников издано более 30 краеведческих сборников, сборников стихов местных поэтов.

Библиотеки располагают современным техническим оснащением. К услугам читателей представлен широкий спектр компьютерной техники, электронная почта, есть выход в Интернет. Работают центры правовой информации, функционирует районный информационно-идеологический центр.

В организации досуга населения значительное место занимают мероприятия, которые осуществляются через творческие клубы, литературные встречи, музыкальные гостиные.

Приглашаем Вас познакомиться с ресурсами и услугами наших библиотек. Надеемся, что информация, помещенная на страницах сайта, окажется интересной и полезной. И побывав в библиотеках виртуально, Вы захотите стать нашим читателем.

Добро пожаловать!


Директор государственного учреждения культуры
"Климовичская библиотечная сеть"
Татьяна Петровна Доменикан

 

СТАРОНКІ ГІСТОРЫІ БІБЛІЯТЭК

У пачатку ХХ стагоддзя ў губернскiх i павятовых гарадах Беларусi павялiчылася колькасць грамадскiх публiчных бiблiятэк. З’явiлiся новыя бiблiятэкi ў Мiнску (1900), Оршы (1900), Бабруйску (1901). У 1911 годзе Грамадства распаўсюджвання сярэдняй адукацыi ў Клiмавiцкiм павеце адкрыла грамадскую бiблiятэку. А ў дакументах Цэнтральнага статыстычнага ўпраўлення БССР у статыстычнай справаздачы Калiнiнскай цэнтральнай павятовай  бiблiятэкi ў г.Клiмавiчы за 1923 год  у графе “год заснавання пасля  Кастрычнiцкай рэвалюцыi” значыцца 1920 год.
      Падстава: ЦГАОР БССР, ф.42, оп. 1, д.1035,л.166;
                                              Ф.30, оп. 1, д.3401, л. 40.
З першых гадоў Савецкай улады ў Беларусi  пачаўся бурны, у значнай меры стыхiйны рост колькасцi бiблiятэк. У стварэннi бiблiятэк актыўна ўдзельнiчала насельнiцтва. Напрыклад, газета «Звязда» 8 сакавiка 1919 года паведамляла, што ў шэрагу паветаў Магiлёўскай губернi насельнiцтва адкрывала бiблiятэкi i хаты-чытальнi па ўласнай iнiцыятыве.

Бiблiятэчнаму будаўнiцтву ў Беларусi дапамагалi губернскiя i партыйныя арганiзацыi. Так, Гомельскi губкам партыi ў справаздачы  ЦК РКП (б) адзначаў, што толькi за красавiк – май 1919 года партыйныя арганiзацыi адкрылi ў Рэчыцкiм павеце 9 клубаў i 10 бiблiятэк- чытальняў, у Рагачоўскiм – 5 бiблiятэк, у Клiмавiцкiм – 24 хаты-чытальнi. Аднак гэтыя  бiблiятэкi ў большасцi сваёй спынiлi  работу з-за акупацыi замежнымi iнтэрвентамi.

Пасля заканчэння грамадзянскай вайны беларускi народ прыступiў да аднаўлення разбуранай народнай гаспадаркi. Сталi аднаўляць i ўстановы культуры.

Ужо да 1941 года на Клімаўшчыне налiчвалася: 1 раённая бiблiятэка, раённы дом культуры, 21 хата-чытальня, 18 калгасных клубаў, больш за 80 чырвоных куткоў.

У час Вялікай Айчыннай вайны на часова акупiраванай тэрыторыi раёна фашысты спалiлi i разбурылi  клубы i бiблiятэкi.

Адразу ж пасля вайны разгарнулася работа па рамонту i аднаўленню ўцалелых бiблiятэк i будаўнiцтва новых.

У 1944 годзе была адкрыта раённая бiблiятэка, якая размяшчалася ў невялiкiм пакойчыку на другiм паверсе напалову разбуранай царквы. Гэтай бiблiятэкай загадваў  па сумяшчальнiцтву Iосiф Клiменцьевiч Маневiч.

Директор З 1945 года загадчыцай бiблiятэкi працавала Баранчук Бася Лазараўна. Кнiгi збiралiся  ў жыхароў горада. Той, хто iшоў запiсвацца ў бiблiятэку, павiнен быў  прынесцi  i падарыць бiблiятэцы кнiгу. Кнiжны фонд на той час складаў 1870 экземпляраў.

Да 1950 года была адноўлена даваенная сетка бiблiятэк. З тых, якiя дзейнiчаюць сёння, у той час працавалi: Судзiлаўская, Недзведзьская, Макеевiцкая, Кiсялёва-Будская (1947), гарадская, Раднянская, Мiлаславiцкая, Высакоўская, Звянчацкая (1949) бiблiятэкi.

Значна павялiчылася сетка прыклубных бiблiятэк, якiя складалi 68%  масавых бiблiятэк  у сельскай мясцовасцi. Яны ўтварылiся ў вынiку  пераўтварэння хат-чытальняў у сельскiя клубы. Гэты працэс адбываўся ў адпаведнасцi з распараджэннем Савета Мiнiстраў СССР (лiстапад 1947 г.), якое прадугледжвала права на ўвядзенне другой платнай адзiнкi бiблiятэкара, калi кнiжны фонд  хаты-чытальнi складаў 1000 экземпляраў.

У чэрвенi 1951 года ЦК КПБ(б) прыняў пастанову «Аб паляпшэннi работы  сельскiх i калгасных бiблiятэк рэспублiкi», у якiм адзначалася, што iснуючая сетка бiблiятэк у сельскай мясцовасцi нешматлiкая i што яна незадавальняюча  забяспечана неабходнай лiтаратурай.

І ўжо ў 1956 годзе ў Клiмавiцкiм раёне налiчвалася 19 хат-чытальняў, 12 сельскiх бiблiятэк, 6 бiблiятэк пры  хатах-чытальнях, раённая гарадская i дзiцячая бiблiятэкi, 5 сельскiх клубаў i раённы Дом культуры.

Стан сеткi бiблiятэк у 1956–1960 гады

 

гады

Сельскія
бібліятэкі

Хаты-чытальні

Гарадскія

Пры-клубныя

1956
1957
1960

   12
   13
   13

   19
   19
   -

     3
     3
     3

    -
    -
    24


Упарадкаванню сеткi бiблiятэк у 60-я гады садзейнiчалi «Асноўныя палажэннi арганiзацыi адзiнай сеткi масавых бiблiятэк БССР», зацверджаныя  Мiнiстэрствам  культуры БССР i Белсаўпрафам,прынятыя ў лiпенi 1967 года. Гэты дакумент абавязваў аддзелы культуры распрацаваць планы развiцця сеткi масавых бiблiятэк у раёне. Былi ўстаноўлены нарматывы для размяшчэння бiблiятэк: каб кожная сельская бiблiятэка абслугоўвала не менш 1000 жыхароў i знаходзiлася на адлегласцi не менш  1-2  кiламетраў ад iншых бiблiятэк.

Раённая i раённая дзiцячая бiблiятэкi прызначаны як цэнтры метадычнай, даведачна-бiблiяграфiчнай работы i каардынацыi работы масавых бiблiятэк раёна па абслугоўванню дарослых i дзяцей.

Масавыя бiблiятэкi становяцца актыўнымi праваднiкамi палiтыкi партыi  i ўрада. У бiблiятэках вялася вялiкая прапагандысцкая работа насустрач розным палiтычным кампанiям: 50, 60, 70-годдзю Савецкай улады, 100-годдзю з дня нараджэння У.I.Ленiна, 50, 60-годдзю ўтварэння СССР.

Директор Галоўным напрамкам удасканальвання бiблiятэчнага абслугоўвання насельнiцтва стала цэнтралiзацыя дзяржаўнай сеткi бiблiятэк. З красавiка 1976 года завяршылася цэнтралiзацыя ў нашым раёне. У цэнтралiзаваную бiблiятэчную сiстэму Клiмавiцкага раёна ўвайшлi 40 сельскiх i гарадскiх бiблiятэк.

Цэнтралiзацыя – не проста механiчнае злучэнне дробных i iзаляваных раней бiблiятэк. Гэта стварэнне новай бiблiятэчнай установы якасна новага тыпу, якая адкрывае новыя магчымасцi для каардынацыi работы з iншымi бiблiятэкамi ў фармiраваннi кнiжных фондаў, у iнфармацыйнай рабоце i абслугоўваннi чытачоў.

Раённая бiблiятэка становiцца цэнтральнай.

Директор У сувязi з цэнтралiзацыяй фiнансавых сродкаў значна палепшылася матэрыяльнае становiшча бiблiятэк. У бiблiятэкi паступае новае абсталяванне, набываюцца музычныя сродкi, вядзецца мэтанакiраванае камплектаванне новай лiтаратурай. Паляпшэнню абслугоўвання чытачоў садзейнiчала стварэнне шэрагу новых структурных падраздзяленняў у цэнтральнай бiблiятэцы з адпаведным штатам спецыялiстаў:
Аддел абслугоўвання - 4 супрацоўніка
Аддзел камплектавання i апрацоўкi -7 супрацоўнікаў
Метадычны аддзел - 2 супрацоўніка
Аддзел арганiзацыi i выкарыстання адзiнага кнiжнага фонда ЦБС – 1 супрацоўнік.

Ажыццяўленне мерапрыемстваў па развiццю i ўдасканаленню бiблiятэчнай справы ў БССР у адзiнаццатай пяцiгодцы, распрацаваных Мiнiстэрствам культуры БССР забяспечыла выяўленне i актывiзацыю невыкарыстаных рэзерваў, павышэнне эфектыунасцi работы бiблiятэк як iдэалагiчных, культурна – асветнiцкiх i навукова –iнфармацыйных устаноў. У гэты час, пачынаючы з 1982 года сiстэму ўзначальвае дырэктар Антанiна Васiльеўна Сiлiверстава.

Директор Паскоранае развiццё  навукова-тэхнiчнага прагрэсу ва ўсiх галiнах народнай гаспадаркi, прадугледжанае ў рашэннях ХХІУ і ХХУ з’ездаў  партыi, абумовiла рост грамадскай патрэбы  ў навуковай лiтаратуры, у фондах бiблiятэк як асноўных каналах распаўсюджвання iнфармацыi.

Бiблiятэкi Клiмаўшчыны актыўна ўключылiся ў гэты працэс. Цэнтральная бiблiятэка адна з першых у рэспублiцы арганiзоўвае Кабiнет навукова-тэхнiчнай iнфармацыi пры райвыканкаме. Тут рэгулярна правадзiлiся Днi iнфармацыi, Днi спецыялiста, адкрытыя прагляды лiтаратуры. На старонках раённай газеты прайшла завочная канферэнцыя чытачоў: “Шляхi павышэння эфектыўнасцi сельскагаспадарчай вытворчасцi”. Вопыт работы  сiстэмы прыязджалi абагульняць  з Дзяржаўнай бiблiятэкi iмя  У.I.Ленiна з Масквы. А па вынiках рэспублiканскага конкурса «Бiблiятэкi – у дапамогу  навукова-тэхнiчнаму прагрэсу» Клiмавiцкая бібліятэчная сiстэма прызнана пераможцай.

Перамены, якiя адбываюцца ў грамадстве з пачатку 90-х гадоў  адлюстравалiся на лёсе бiблiятэк не зусiм спрыяльна.

З-за цяжкага эканамічнага становішча, недахопу фінансавых сродкаў, востра паўстае праблема камплектавання фондаў. Паступленне лiтаратуры ў бiблiятэках сiстэмы ў 1997 годзе склала 9 тысяч супраць 36 тысяч у 1990 годзе, ў 2000 годзе - 1384 экз. Кніжныя фонды маральна застарэлi, змяншаюцца iх аб’ёмы – i гэта адбываецца на фоне  агульнай зацiкаўленасцi ў кнiзе, у iнфармацыi.

Стан сеткi бiблiятэк  i паказчыкi работы бiблiятэк за
1974 – 2010 гг.

Год

колькасць бібліятэк

кніжны фонд

чытачы

кнігавыдача

плошча

1974

40

225369

16692

273743

1276

1980

41

393530

26608

604191

2693

1985

41

440925

26015

597882

2745

1990

37

437173

25073

558885

2996

1995

36

354941

26776

562670

2881

2000

35

349424

23329

445770

3056

2005

32

314161

20457

382236

2401

2010

31

312671

19178

358595

2258


Але, нягледзячы на ўсе цяжкасцi, бiблiятэчныя работнiкi  не страцiлi цiкавасцi да сваёй прафесii, жадання ўдасканальвацца ў ёй.

 З 1996 г. бібліятэка прыступіла да аўтаматызацыі інфармацыйна-бібліяграфічных працэсаў у рабоце сістэмы. У першую чаргу аўтаматызаваны працэс камплектавання і апрацоўкі новых паступленняў. Аўтаматызацыя і тэхнічнае пераўзбраенне бібліятэк унеслі карэнныя змены ў традыцыйныя бібліятэчныя тэхналогіі і дазволілі больш якасна абслугоўваць чытачоў. Расшырыўся спектр дадатковых паслуг аказваемых чытачам – за кошт камп’ютарных тэхналогій.

З гэтага часу цэнтральная бiблiятэка пачала сваю выдавецкую дзейнасць. У выніку шматгадовай пошукавай працы бібліятэчных работнікаў выдадзена больш за 30 краязнаўчых зборнікаў, зборнікаў вершаў мясцовых паэтаў.

Для больш якаснага абслугоўвання насельніцтва раёна працуе перасоўная бібліятэка (з 2010 г.). Бібліобус наведвае прадпрыемствы і арганізацыі горада, а таксама насельніцтва аддаленых і маланаселеных вёсак.

У 2010 г. Макеевіцкая сельская бібліятэка рэарганізавана ў бібліятэку-музей.

З 1 лютага 2007 г. пры цэнтральнай бібліятэцы функцыянуе Раённы інфармацыйна-ідэалагічны цэнтр.

На базе цэнтральнай раённай бібліятэкі (2002), бібліятэк аграрадкоў Мілаславічы (2010), Звянчатка і Ціманава (2013) дзейничаюць Публічныя цэнтры прававой інфармацыі (ПЦПІ). ПЦПІ дазваляе забяспечваць свабодны доступ насельніцтва да афіцыйнай прававой інфармацыі ў электронным выглядзе.

Працягваецца фарміраванне уласных электронных рэсурсаў: каталог кніг і краязнаўчы каталог, рэсурсы “Літаратурныя таленты Клімаўшчыны”, “Прикоснись к подвигу сердцем”. У 2012 г. створаны ўласны WEB-сайт Клімавіцкай бібліятэчнай бібліятэкі.

Камп’ютарная тэхніка дазваляе не толькі хутка і якасна выконваць запыты, але і выдаваць інфармацыйныя і бібліяграфічныя дапаможнікі, кніжныя закладкі, буклеты, зборнікі вершаў і г.д.

Камп’ютарны парк бібліятэчнай сеткі налічвае 50 камп’ютэраў. Усяго камп’ютарызавана 20 бібліятэк. Выхад у ІНТЭРНЭТ і электронны адрас маюць 17 бібліятэк.

З 2010 г. Клімавіцкую бібліятэчную сетку узначальвае Таццяна Пятроўна Даменікан. Гэта энергічны, здольны, творчы, патрабавальны кіраўнік. Яна не толькі стала паспяхова працягваць найлепшыя традыцыі бібліятэкі, але змагла ўнесці ў работу свой свежы творчы струмень, узняць установу на яшчэ большую вышыню і паспяхова прыўмножыць лік перамог у розных конкурсах.

1 лютага 2013 года Клімавіцкая бібліятэчная сетка набыла статус юрыдычнай асобы, у склад якой уваходзяць 25 бібліятэк.

У 2014 годзе цэнтральнай раённай бібліятэцы прысвоена імя паэта-земляка Івана Пехцерава, ураджэнца вёскі Недзведзь.

Супрацоўнікі бібліятэк заўсёды імкнуцца крочыць у нагу з жыццём, паспяхова ўдзельнічаюць у абласных аглядах-конкурсах, неаднаразова былі адзначаны ў рэспубліканскім конкурсе “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.

За сваю гісторыю ўстановы Клімавіцкай бібліятэчнай сеткі перажывалі розныя перыяды. Але яны заўсёды заставаліся вернымі сваім чытачам, свайму прызванню, служэнню кнізе і ведам.

 

Виртуальный проект к 100-летию центральной районной библиотеки имени Ивана Пехтерева "Листая страницы: день за днём".