Currently viewing: Главная » Краеведение » Краеведческие сборники

Поиск


Краеведческие сборники

Прапануем Вашай увазе краязнаўчыя зборнікі, якія ствараліся супрацоўнікамі цэнтральнай раённай бібліятэкі.

 Для пошуку краязнаўчага матэрыяла былі задзейнічаны бібліятэчныя работнікі раёна, мясцовыя краязнаўцы Аляксандр Мікалаевіч Галкоўскі, Іван Мікалаевіч Чарнамораў і іншыя. Галоўным кансультантам, рэдактарам, а нярэдка  і сааўтарам  з’яўляўся вопытны краязнаўца Міхаіл Пятровіч Дуктаў. Складальнікам і рэдактарам краязнаўчых зборнікаў была Антаніна Васільеўна Сіліверстава.

У 2000 годзе выдадзена кніга “Зямля, дзе пачаўся мой лёс”. У ёй сабраны  гістарычныя і тапанімічныя даведкі, а таксама легенды і паданні аб паходжанні вёсак. На зямлі нашай Бацькаўшчыны, бадай, не знойдзеш ніводнай назвы, якая б узнікла без прычыны. Можна вызначыць, што ўзнікаюць назвы з нейкіх асаблівасцей прыроднага асяродку, умоў жыцця або вытворчай дзейнасці жыхароў. Вельмі часта назвы звязаны з гістарычнымІ падзеямі. Ніколі людзі не назавуць сваё паселішча імем, якое ў чымсьці не адпавядае ісціне. Не з'яўляюцца выключэннем і назвы Клімаўшчыны. Часам яны звязаны з мясцовымі дыялектамі. Напрыклад, назва вёскі Завідаўка паходзіць ад рускага слова "завидовать", якое па-беларуску гучыць як "зайздросціць". Вёска знаходзіцца на мяжы з Расіяй і тут кажуць менавіта "завидовать". Назвы многіх вёсак стасуюцца з рэльефам мясцовасці, формай забудоў: Залессе, Пуцімель, Крывая, Зялёны Клін, Ясная Паляна, Круглае, Паля, а таксама з часам засялення гэтай мясцовасці: Зімніцы, Студзянец і г.д.

 

Вельмі значнай падзеяй у жыцці бібліятэк раёна стала выданне кнігі “Жывая памяць Клімаўшчыны”, якая прысвечана гісторыі развіцця бібліятэчнай справы ў Клімавіцкім раёне. У 2006 годзе выйшла другое, пераапрацаванае і дапоўненае выданне кнігі. 3 гэтай кнігі можна даведацца пра любую бібліятэку раёна, яе супрацоўнікаў з моманту заснавання, атрымаць звесткі аб колькасці чытачоў і стане кніжнага фонду ў розныя гады і г.д. Так, самай старэйшай бібліятэкай раёна з'яўляецца цэнтральная, якая ў 2010 г. адзначыць сваё 90-годдзе. Менавіта ў яе фондах значыцца самая старэйшая кніга, датаваная 1947 г. Гэта выданенне кнігі М.В. Гогаля "Рэвізор".

 

Каштоўным выданнем для грамадкасці Клімаўшчыны з’явіўся біябібліяграфічны паказальнік “Гонар і слава зямлі Клімаіцкай”. Ён прысвечаны землякам, якія змагаліся за свабоду і незалежнасць свайго народа, а таксама ў розныя гістарычныя перыяды ўнеслі свій ўклад у развіццё навукі і культуры края. Мэтай створанага паказальніка з'яўляецца паглыбленне ведаў насельніцтва раёна аб жыцці і дзейнасці знакамітых людзей Клімаўшчыны, сярод якіх Героі Савецкага Саюза, Героі Сацыялістычнай працы, дактары навук, заслужаныя настаўнікі, паэты і пісьменнікі.

 

 

Дыялектычны слоўнік “Як кажуць людзі…змяшчае прыказкі, прымаўкі, трапныя выслоўі і параўнанні, якія выкарыстоўваюць у сваёй мове жыхары тых ці іншых вёсак Клімавіцкага раёна, напрыклад: "Каса любіць брусок, а касец - сала кусок", "Дзеці вучацца таму, што бачаць у даму" і г.д. Гэта своеасаблівая кніга народнай мудрасці, у якой сабрана амаль дзве тысячы выразаў! Выданне слоўніка стала вынікам шматгадовай пошукавай работы бібліятэчных работнікаў раёна.

 

 

Дзякуючы намаганням многіх краязнаўцаў і пры фінансавай дапамозе раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў пабачыў свет “Геаграфічна–статыстычны слоўнік: Клімавіцкі раён”. Ён аб’яднаў напрацоўкі цэнтральнай бібліятэкі, матэрыялы краязнаўца Дуктава М.П. і географа, дацэнта кафедры геаграфіі МДУ імя А.Куляшова  І.М. Шарухі. Гэта першая спроба геаграфічна-статыстычнага апісання сучаснага Клімавіцкага раёна. У кнізе прыводзяцца апошнія статыстычныя дадзеныя аб колькасці насельніцтва ў горадзе і вёсках раёна, даюцца апісанні 1580 геаграфічных аб'ектаў, сярод якіх аб'екты сацыяльнага, гаспадарчага і культурнага прызначэння. Тут таксама змешчаны артыкулы па гісторыі, геаграфіі і сучасным эканамічным становішчы раёна.

 

 

У бібліятэчным краязнаўстве выразна прасочваецца накірунак работы, звязаны са зборам інфармацыі па гісторыі цэркваў, касцёлаў, рэлігійных помнікаў. Так, у 2008 годзе, пабачыла свет кніга “Далёкай мінуўшчыны сведкі сучасныя” - вынік пошуковай працы бібліятэкараў і краязнаўцаў. Гэта спроба ўпершыню апісаць архітэктурную спадчыну Клімавіцкага раёна. Не ўсе помнікі дажылі да сённяшняга часу, але нават рэшткі мураваных і драўляных пабудоў прывабліваюць увагу вандроўнікаў і мясцовых жыхароў.

 

 

На нашай роднай Клімаўшчыне б’юць дзесяткі жыватворных крыніц. Кожная з іх – гэта своеасаблівы навакольны духоўны асяродак, які мае сваю гісторыю, свой сакральны свет. Праведзена пошуковая работа сумесна з  мясцовымі краязнаўцамі па збору гэтых звестак, якія змясціліся ў кнізе “Жывой вады глыток”.

 

 

 

У аснову зборніка “Там, дзе ў хвалях Астра сонца промні палошча” пакладзены матэрыял аб рэках, азёрах, жыватворных крыніцах Клімавіцкага краю.

 

 

Выданне “Это наша с тобою земля. Осмоловичи – 500 лет“ прысвечана 500-годдзю з дня першага згадвання ў пісьмовых крыніцах вёскі Асмолавічы Клімавіцкага раёна. Вызначаны асноўныя гістарычныя  этапы станаўлення і развіцця вёскі, прыведзены тапанімічныя назвы паселішчаў, даны звесткі пра заслужаных землякоў.

 

 

вверх